Дзяржсакратар ЗША накіроўваецца ў КНДР для падрыхтоўкі сустрэчы ў вярхах паміж дзвюма краінамі
  2018-05-09 15:41:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у аўторак паведаміў, што дзяржсакратар Майкл Пампеа накіроўваецца ў КНДР для падрыхтоўкі яго сустрэчы з Кім Чэн Ынам, не назваўшы пры гэтым дату і месца сустрэчы.

Падчас свайго тэлевыступлення ў Белым доме Д. Трамп адзначыў, што план выконваецца, амерыканска-паўночнакарэйскія адносіны паступова ўсталёўваюцца. Ён выказаў спадзяванне на дасягненне ў будучыні пагаднення паміж дзвюма краінамі.

4 мая кіраўнік Белага дома заявіў, што неўзабаве абвесціць дату і месца яго сустрэчы з лідарам КНДР. Раней ён паведамляў, што ў якасці месца правядзення сустрэчы разглядаюцца дэмілітарызаваная зона паміж КНДР і РК і некаторыя краіны, у тым ліку Сінгапур. Прэзідэнт таксама адзначыў, што ён і Кім Чэн Ын сустрэнуцца ў траўні або пачатку чэрвеня. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040