Сірыя раскрытыкавала ЗША за выхад з СУПД
  2018-05-09 15:42:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

МЗС Сірыі ў аўторак асудзіла рашэнне ЗША аб выхадзе з Сумеснага ўсеабдымнага плана дзеянняў па іранскай ядзернай праграме. Пра гэта паведаміла Сірыйскае інфармацыйнае агенцтва САНА.

Знешнепалітычнае ведамства Сірыі заявіла, што міжнародная рэакцыя на рашэнне Вашынгтона сведчыць аб "міжнароднай ізаляцыі" ЗША і іх памылковай палітыцы, якая павялічыць напружанасць у рэгіёне. МЗС адзначыла, што такі крок Вашынгтона чарговы раз прадэманстраваў адсутнасць надзейнасці і прыхільнасці ЗША сваім абавязацельствам у рамках міжнародных пагадненняў.

Міністэрства падкрэсліла, што сірыйскі ўрад будзе ўсяляк падтрымліваць Іран, а таксама выказала ўпэўненасць у здольнасці Тэгерана пераадолець наступствы, выкліканыя рашэннем ЗША, "якія ўплываюць на бяспеку і стабільнасць у рэгіёне і свеце". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040