Іран не будзе адмаўляцца ад ядзернай здзелкі - прэзідэнт Ірана Х. Раўхані
  2018-05-09 15:58:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані ў аўторак вечарам у сваім тэлевыступленні адзначыў, што, хоць ЗША вырашылі выйсці з Сумеснага ўсёабдымнага плана дзеянняў па іранскай ядзернай праграме / СУПД /, Іран пакуль не гатовы адмаўляцца ад ядзернай здзелкі і правядзе кансультацыі з іншымі бакамі гэтага пагаднення.

Паводле яго слоў, "з гэтага моманту СУПД становіцца пагадненнем паміж Іранам і «пяцёркай» дзяржаў".

Пры гэтым Х. Раўхані адзначыў, што калі падчас далейшых кансультацый інтарэсы Ірана, прадугледжаныя дамовай, не будуць абаронены, то Арганізацыя па атамнай энергіі Ірана адновіць дзейнасць па ўзбагачэнні ўрану на "ўсіх узроўнях".

Х. Раўхані таксама асудзіў ЗША за тое, што тыя на працягу апошніх 40 гадоў праводзяць варожую палітыку ў дачыненні да Ірана, а таксама адмаўляюцца ад выканання сваіх абавязацельстваў, прадугледжаных СУПД.

Спыніўшыся на пагрозе санкцый Вашынгтонам, Х. Раўхані падкрэсліў, што іранская эканоміка не падвергнецца ўплыву гэтых санкцый, а ўнутраны рынак краіны застанецца стабільным.

Нагадаем, што Іран і "шасцёрка" міжнародных пасрэднікаў / ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Расія, Кітай і Германія / у ліпені 2015 года дасягнулі СУПД. Згодна з дакументам, Тэгеран павінен абмежаваць сваю ядзерную праграму, а міжнародная супольнасць - зняць з яго санкцыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040