СМІ КНДР высока ацанілі другую сустрэчу Кім Чэн Ына з Сі Цзіньпінам
  2018-05-10 09:40:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Карэйскае цэнтральнае тэлебачанне ў аўторак паведаміла пра сустрэчу вярхоўнага лідара КНДР Кім Чэн Ына з генеральным сакратаром ЦК КПК, старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, якая прайшла 7-8 мая ў кітайскім горадзе Далянь, адзначыўшы, што цяперашняя "гістарычная сустрэча" стала важным шанцам для далейшага развіцця дружалюбных адносін паміж КНДР і КНР.

Карэйскае цэнтральнае тэлебачанне падрабязна расказала аб працэсе сустрэчы, падкрэсліўшы, што яна прайшла ў адкрытай, шчырай і сяброўскай атмасферы.

Як перадаў тэлеканал, сустрэча кіраўнікоў КНДР і КНР адбылася ў перыяд поўнага росквіту міжпартыйных і міждзяржаўных адносін. Дружба паміж дзвюма краінамі будзе ў далейшым умацоўвацца ў адпаведнасці з патрабаваннямі новай эпохі.

каменціраваць
Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам РФ У.Пуціным
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040