Сумесная заява кіраўнікоў КНР, Японіі і РК па сустрэчы лідараў КНДР і РК у 2018 годзе
  2018-05-10 09:49:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян, прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ і прэзідэнт Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Ін прынялі ўдзел у 7-й сустрэчы кіраўнікоў КНР, Японіі і РК у Токіа. Па выніках сустрэчы апублікавана Сумесная заява кіраўнікоў КНР, Японіі і РК па сустрэчы лідараў КНДР і РК у 2018 годзе. У дакуменце пазначаны наступныя пазіцыі.

Па-першае, кіраўнікі КНР, Японіі і РК ацанілі намаганні, якія міжнародная супольнасць прыклала на сапраўдны момант для пазітыўных зрухаў у сітуацыі на Карэйскім паўвостраве. Кіраўнікі КНР і Японіі адзначаюць і вітаюць гістарычную сустрэчу 27 красавіка 2018 году Чжэ Іна і Кім Чэн Ына і падпісанне Пханмунджомскай дэкларацыі "За рэалізацыю міру, росквіту і адзінства на Карэйскім паўвостраве". Кітай і Японія пацвярджаюць агульнасць мэты па рэалізацыі паўнавартаснай дэнуклеарызацыі паўвострава і фарміраванні механізмаў даўгавечнага міру.

Па-другое, бакі выказалі спадзяванне, што на аснове сустрэчы лідараў КНДР і РК адпаведныя бакі працягнуць прыкладаць намаганні, асабліва з дапамогай маючай адбыцца сустрэчы лідараў КНДР і ЗША, для паўнавартаснай ліквідацыі ўсіх пытанняў, якія выклікаюць непакой бакоў, і забеспячэння ўкладу ў мір і стабільнасць у раёне.

Па-трэцяе, бакі паўторна заявілі, што забеспячэнне міру і стабільнасці на Карэйскім паўвостраве і ў Паўночна-Усходняй Азіі адносіцца да сферы агульных інтарэсаў і агульнай адказнасці бакоў, і што яны будуць працягваць прыкладаць адпаведныя намаганні. - Р -

каменціраваць
Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам РФ У.Пуціным
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040