Лі Кэцян сустрэўся з удзельнікамі і сваякамі удзельнікаў падпісання Кітайска-японскага дагавора аб міры і дружбе
  2018-05-11 15:47:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

10 траўня - Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у японскай сталіцы сустрэўся з удзельнікамі і сваякамі удзельнікаў падпісання Кітайска-японскага дагавора аб міры і дружбе.

Лі Кэцян заявіў, што 40 гадоў таму кіраўнікі старэйшага пакалення дзвюх краін падпісалі Кітайска-японскі дагавор аб міры і дружбе, вызначыўшы асноўны напрамак развіцця дружбы, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне, і мірнага суіснавання. Сёння, праз 40 гадоў, бакі павінны працягваць кіравацца дамовай, належным чынам вырашаць спрэчкі і рознагалоссі, сумесна заахвочваць вяртанне кітайска-японскіх адносін у нармальнае рэчышча і дасягненне новага развіцця.

На сустрэчы прысутнічалі больш за 20 чалавек, у тым ліку былы прэм'ер-міністр Японіі Ясуа Фукуда, экс-старшыня палаты прадстаўнікоў Японіі Ехэй Кона, сын былога міністр замежных спраў Японіі Сунаі Саноды Хіраюкі Санода, сын былога прэм'ер-міністра Японіі Ясухіра Накасонэ Хірафумі Накасонэ.

Удзельнікі сустрэчы коратка ўзгадалі гісторыю падпісання дамовы, выказалі ўпэўненасць у паляпшэнні япона-кітайскіх адносін і далейшым здаровым і стабільным развіцці гэтых адносін, а таксама выказалі намер з нагоды святкавання 40-годдзя падпісання дамовы сумесна садзейнічаць яшчэ большаму развіццю япона-кітайскага дружалюбнага супрацоўніцтва.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040