Спецпасланнік Сі Цзіньпіна адправіцца на гандлёвыя перамовы ў ЗША
  2018-05-14 15:56:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Спецыяльны пасланнік старшыні КНР Сі Цзіньпіна, віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Лю Хэ 15-19 мая прыме ўдзел у гандлёва-эканамічных кансультацыях у ЗША. Пра гэта заявіў у панядзелак афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан.

Лю Хэ, які з'яўляецца таксама членам Палітбюро ЦК КПК і кіраўніком кітайскага боку на ўсёабдымным эканамічным дыялогу паміж Кітаем і ЗША, нанясе названы візіт па запрашэнні амерыканскай адміністрацыі, паведаміў Лу Кан.

Паводле яго слоў, падчас візіту Лю Хэ працягне весці кансультацыі з амерыканскай камандай па гандлёва-эканамічных пытаннях, якую ўзначальвае міністр фінансаў ЗША Стывен Мнучын. -

каменціраваць
Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам РФ У.Пуціным
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040