Кіраўнікі МЗС Кітая і Ірана на перамовах у Пекіне выказаліся за захаванне СУПД
  2018-05-14 16:01:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў КНР Ван І ў нядзелю ў Пекіне правёў перамовы з кіраўніком МЗС Ірана Махамадам Джавадвм Зарыфам.

Ван І адзначыў, што Кітай нязменна шануе традыцыйную дружбу і ўсебаковае стратэгічнае партнёрства з Іранам, разглядае Іран як важнага партнёра па сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху". Кітай гатовы працаваць разам з Іранам для ўсебаковага увасаблення ў жыццё важных дамоўленасцей, дасягнутых кіраўнікамі дзвюх дзяржаў, і падтрымліваць развіццё кітайска-іранскага супрацоўніцтва.

Ван І падкрэсліў, што кітайскі бок рашуча падтрымлівае мультылатэралізм. Сумесны ўсеабдымны план дзеянняў па ядзернай праграме Ірана з'яўляецца вынікам мультылатэралізма, які спрыяе ўмацаванню міжнароднай сістэмы нераспаўсюджвання ядзернай зброі і абароне міру і стабільнасці на Блізкім Усходзе.

"З'яўляючыся важным бокам СУПД, Кітай зрабіў шмат для таго, каб пагадненне было дасягнута і выконвалася", – нагадаў Ван І. "На наступным этапе Кітай мае намер падтрымліваць кансультацыі з адпаведнымі бакамі, у тым ліку з Іранам, і на аснове аб'ектыўнай, справядлівай і адказнай пазіцыі КНР будзе працягваць прыкладаць намаганні для захавання СУПД", – указаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Кітая.

М.Д.Зарыф, у сваю чаргу, заявіў, што Іран надае важнае значэнне развіццю традыцыйных дносін з Кітаем, гатовы пашыраць узаемадзеянне з Кітаем па ўмацаванні ўзаемазвязанасці і развіцці інфраструктуры ў рамках будаўніцтва "Пояса і шляху".

Высока ацаніўшы пазіцыю Кітая па захаванні СУПД, Зарыф запэўніў, што Іран мае намер працягнуць кантакты і кансультацыі з усімі бакамі, якія падтрымліваюць СУПД. "Іран лічыць, што захаванне СУПД, а таксама яго поўнае і эфектыўнае выкананне з'яўляецца агульным абавязкам і абавязкам усіх бакоў", – указаў кіраўнік МЗС Ірана. - Р -

каменціраваць
Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам РФ У.Пуціным
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040