Генеральны сакратар ААН асудзіў тэракты ў Інданэзіі
  2018-05-14 17:17:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш самым рашучым чынам асудзіў серыю тэрактаў у Інданезіі. Пра гэта гаворыцца ў заяве, якую распаўсюдзіў у нядзелю яго афіцыйны прадстаўнік.

Адзначаецца, што на генеральнага сакратара ААН зрабіла жахлівае ўражанне інфармацыя аб тым, што да здзяйснення тэрактаў былі прыцягнутыя непаўналетнія. А. Гутэрыш выказаў спачуванні сем'ям загінуўшых і пажадаў хутчэйшага выздараўлення параненым.

Генеральны сакратар ААН выказаў падтрымку уладам і народу Інданезіі ў барацьбе з тэрарызмам і гвалтоўным экстрэмізмам.

Нагадаем, што ў інданэзійскай Сурабае 13 мая адбыліся тэракты ў трох цэрквах. У агульнай колькасці ахвярамі нападаў сталі 11 мірных жыхароў, яшчэ 41 чалавек атрымаў раненні. Па даных мясцовай паліцыі, тэракты здзейсніла сям'я з шасці чалавек, у тым ліку непаўналетнія. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040