Танцамі, паказам нацыянальныхі касцюмаў, фота-выставай і латарэяй для гасцей адкрыўся фестываль традыцыйнай беларускай кухні ў Пекіне
  2018-05-14 17:57:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На працягу двух тыдняў у сталічным кітайскім гатэлі сеткі Наватэль "Пекін Сіньцяаа" будзе магчыма пакаштаваць стравы нацыянальнай беларускай кухні. Тое, да чаго жыхары Беларусі прызвычаіліся і гатуюць як на святы, так і ў штодзённым жыцці, для кітайцаў яшчэ ў навінку. Таму "вельмі прыемна, што ў Год турызму Беларусі ў Кітаі адбываецца такая падзея, як фестываль кухні. Спадзяёмся, што нашы стравы прыйдуцца даспадобы і арганізатарам, і наведвальнікам рэстарана, і яны ўвойдуць у пастаннае меню. А для тых, хто пакаштуе беларускія прысмакі і ўпадабае іх, гэта стане яшчэ адной нагодай для наведвання і самой краіны, у якую мы сардэчна ўсіх запрашаем у Год Турызму Беларусі ў Кітаі",-- адзначыў на ўрачыстасці надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды.

Халаднік, сялёдка пад шубай, розныя салаты і саленні, а таксама традыцыйныя мачанка і дранікі складаюць беларускае меню для наведвальнікаў рэстарана гатэлю. Візуальную атмасферу надаюць і нацыянальныя касцюмы, а таксама выстава фатаграфій, і відэаролік, які зрабіў віцебскі фатограф Юрый Велітчанка. На працягу чатырох гадоў фотамастак збіраў незвыйчайныя відэакадры з усёй Беларусі падчас сваіх падарожжаў па розных знакамітых кутках краіны. Там – і архітэктурныя помнікі, і рэшткі былых замкаў і палацаў, і прыгожыя краявіды, зарапад і нават паўночнае ззянне. Усё, чым багата і незвычайна беларуская зямля, пастараўся адлюстраваць Юрый Велітчанка і ў сваіх фота, і ў відэа. Ён у пяты раз наведвае Кітай, дзе ўдзельнічае ў вялікім штогадовым міжнародным фота-праекце, таму сёлета асабіста прысутнічаў і на фестывалі кухні, дзе з задавальненнем дзяліўся ўражаннямі ад дзвюх краін.

Фестываль нацыянальнай кухні ўваходзіць у праграму Года турызму Беларусі ў Кітаі і паказвае яшчэ адну цікавую старонку краіны. Беларускую кухню можна пакаштаваць на працягу траўня ў гатэлі Пекін Сіньцяа сеткі Наватэль.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040