МЗС КНР: Кітай высока ацэньвае пазіцыю ЗША па пытанні кампаніі ZTE
  2018-05-15 09:24:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай высока ацэньвае пазіцыю ЗША адносна кітайскай тэлекамунікацыйнай кампаніі ZTE і падтрымлівае цесныя кантакты з амерыканскім бокам па адпаведных дэталях. Пра гэта заявіў у панядзелак афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан, каменціруючы звесткі аб тым, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у Twitter, што ён працуе разам з Сі Цзіньпінам над прадастаўленнем магчымасці кампаніі ZTE хутка вярнуцца ў бізнес.

"Мы вельмі высока ацэньваем зробленыя амерыканскім бокам пазітыўныя заявы адносна ZTE. У цяперашні час мы падтрымліваем цесныя кантакты для рэалізацыі на практыцы розных спецыфічных дэталяў", – адзначыў Лу Кан на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі.

Бакі таксама падтрымліваюць цесныя кантакты і па пытаннях, што ўяўляюць цікавасць для амерыканскага боку, дадаў Лу Кан. Ён заявіў, што па запрашэнні амерыканскай адміністрацыі віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Лю Хэ 15-19 мая здзейсніць візіт у ЗША для правядзення кансультацый з амерыканскай эканамічнай камандай па гандлёва-эканамічных пытаннях дзвюх краін.

"Кітай гатовы прыкладаць сумесныя з амерыканскім бокам намаганні для таго, каб маючы адбыцца раунд гандлёва-эканамічных кансультацый меў пазітыўныя і канструктыўныя вынікі", - адзначыў Лу Кан. - Р -

каменціраваць
Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам РФ У.Пуціным
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040