Самалёт кітайскай авіякампаніі здзейсніў экстраную пасадку, ніхто з пасажыраў не пацярпеў
  2018-05-15 09:24:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Самалёт кітайскай авіякампаніі "Сычуаньская авіялініі", які выконваў рэйс 3U8633 Чунцін-Лхаса, з-за тэхнічных непаладак здзейсніў вымушаную пасадку ў аэрапорце Чэнду.

Як паведамілі ва Упраўленні грамадзянскай авіяцыі КНР, самалёт A319 здзейсніў аварыйную пасадку з-за таго, што ў кабіне пілотаў разбілася шкло. Паводле інфармацыі, ніхто з пасажыраў не пацярпеў, аднак падчас выканання экстранай пасадкі траўмы атрымалі другі пілот і яшчэ адзін член экіпажа.

У авіякампаніі паведамілі, што будзе праведзена расследаванне прычын аварыі.

Самалёт прызямліўся ў Чэнду ў 7:46 раніцы. На яго борце знаходзіліся 119 пасажыраў і дзевяць членаў экіпажа. Авіякампанія арганізавала для пасажыраў іншы рэйс у Лхасу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040