Генеральны сакратар ААН прывітаў планы КНДР па закрыцці ядзернага палігона
  2018-05-16 10:31:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш у панядзелак высока ацаніў планы КНДР па закрыцці ядзернага палігона, назваўшы іх "важным крокам для ўмацавання даверу".

"Я хацеў бы павітаць гэта і сказаць, што незваротнае закрыццё гэтага аб'екта стане важнай мерай для ўмацавання даверу, што будзе спрыяць далейшым намаганням па дасягненні трывалага міру і дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава, якая паддаецца праверцы", - адзначыў А. Гутэрыш у заяве падчас свайго знаходжання ў Вене на канферэнцыі ААН.

Нагадаем, што ў мінулыя выходныя КНДР абвясціла пра сваё рашэнне дэмантаваць падземны ядзерны палігон Пхунгеры.

Кіраўнік ААН таксама выказаў спадзяванне, што станоўчая дынаміка ядзернай праблемы Карэйскага паўвострава будзе замацавана на запланаванай сустрэчы паміж кіраўнікамі ЗША і КНДР.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў рашэнне КНДР "міласцівым жэстам". Як чакаецца, ён сустрэнецца з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам у чэрвені ў Сінгапуры.

каменціраваць
Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам РФ У.Пуціным
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040