Ван Цішань сустрэўся з амерыканскімі гасцямі
  2018-05-16 15:02:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намеснік старшыні КНР Ван Цішань у аўторак заявіў, што спрыяльныя кітайска-амерыканскія гандлёва-эканамічныя сувязі адпавядаюць карэнным інтарэсам абодвух народаў. Пра гэта ён сказаў падчас сустрэчы з прадстаўнікамі амерыканскага боку, якія ўдзельнічаюць у 10-м раўндзе Кітайска-амерыканскага дыялогу лідараў гандлёва-прамысловай сферы і былых высокапастаўленых чыноўнікаў.

Ван Цішань адзначыў, што раўнапраўныя і ўзаемавыгадныя кітайска-амерыканскія гандлёва-эканамічныя сувязі з'яўляюцца "баластам" у двухбаковых адносінах, сутнасць гандлёва-эканамічных сувязяў паміж дзвюма краінамі заключаецца ва ўзаемавыгадным супрацоўніцтве. Ён заклікаў абодва бакі да паглыблення ўзаемаразумення, умацавання даверу і ўрэгулявання рознагалоссяў шляхам дыялогу і кансультацый.

Кітай будзе і далей паглыбляць рэформу, пашыраць адкрытасць знешняму свету, паляпшаць гандлёвае і інвестыцыйнае асяроддзе, вызваляць прыцягальную сілу свайго рынку, сказаў Ван Цішань. Ён таксама заклікаў лідараў дзелавых колаў і экспертаў дзвюх краін прыкладаць сумесныя намаганні па стымуляванні стабільнага і здаровага развіцця кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных сувязяў.

Амерыканскія прадстаўнікі адзначылі, што добрыя гандлёва-эканамічныя адносіны паміж дзвюма краінамі спрыяюць стабільнаму эканамічнаму развіццю КНР і ЗША, а таксама ўсяго свету. Дзелавыя колы ЗША працягнуць садзейнічаць абменам і кантактам паміж двума бакамі на розных узроўнях і шукаць узаемавыгадныя варыянты вырашэння праблем пры дапамозе кансультацый. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040