Кітай заклікаў КНДР і ЗША да стварэння ўмоў для сустрэчы паміж лідарамі дзвюх краін
  2018-05-17 09:21:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай заклікаў КНДР і ЗША стварыць спрыяльныя ўмовы для сустрэчы лідарамі дзвюх краін і распачаць актыўныя намаганні для дасягнення дэнуклеарызацыі і доўгатэрміновага міру на Карэйскім паўвостраве.

Раней у сераду дзяржаўныя СМІ КНДР паведамілі, што Пхеньян прыпыняе перамовы на высокім узроўні з Рэспублікай Карэя на нявызначаны тэрмін і не выключае магчымасці перагляду планаў сустрэчы з ЗША з-за сумесных ваенных вучэнняў РК і Злучаных Штатаў, якія праходзяць зараз.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан заявіў на чарговай прэс-канферэнцыі, што сітуацыя на Карэйскім паўвостраве рухаецца да дыялогу і разрадкі напружанасці, што далося нялёгка, і такое становішча спраў адказвае не толькі агульным інтарэсам усіх удзельнікаў працэсу, але і ўсеагульным чаканням міжнароднай супольнасці.

Таксама Кітай спадзяецца, што КНДР і РК будуць прытрымлівацца духу Пханмунджомскай дэкларацыі, праяўляць разуменне і павагу да справядлівых заклапочанасцей адна адной з мэтай умацавання ўзаемадаверу і паляпшэння узаемаадносін. Лу Кан заклікаў усе зацікаўленыя бакі ўстрымацца ад крокаў, якія прывядуць да эскалацыі сітуацыі, разам стварыць спрыяльныя ўмовы для дыялогу і кансультацый. - Р -

каменціраваць
Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам РФ У.Пуціным
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040