Іран рэзка асудзіў ўвядзенне санкцый у дачыненні да кіраўніка Цэнтрабанка краіны
  2018-05-17 09:21:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністэрства замежных спраў Ірана 16 траўня заявіла, што рэзка асуджае ўвядзенне Злучанымі Штатамі санкцыяў у дачыненні да кіраўніка Цэнтральнага банка Ірана Валіёлы Сеіфа.

У заяве гаворыцца, што гэты крок ЗША з'яўляецца працягам "няўчасных дзеянняў і варожай палітыкі" ў дачыненні да Ірана, якія доўжацца некалькі дзясяткаў гадоў.

У дакуменце адзначаецца, што падобная варожая палітыка не прынясе ніякіх выгод ЗША, а, наадварот, зробіць Іран і ўрад краіны "больш рашучымі, цярплівымі і ўстойлівымі, каб супрацьстаяць ЗША".

Міністэрства фінансаў ЗША ўчора абвясціла аб увядзенні санкцый у дачыненні да чатырох фізічных асоб і адной арганізацыі, заявіўшы, што ЗША не дазволяць Ірану "бессаромна злоўжываць" міжнароднай фінансавай сістэмай.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040