Беларусь прымае ўдзел у харчовай выставе SIAL Сhina ў Шанхаі
  2018-05-18 16:50:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нацыянальная экспазіцыя Беларусі прадстаўлена на найбуйнейшай у Азіі міжнароднай выставе прадуктаў харчавання і напояў SIAL Сhina, якая праходзіць 16-18 мая ў кітайскім Шанхаі. Пра гэта паведамілі на выставачным унітарным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа".

У калектыўнай экспазіцыі беларускіх вытворцаў прымаюць удзел 28 кампаній-экспарцёраў мясной, малочнай, кандытарскай і хлебабулачнай прадукцыі, а таксама вытворцы алкагольных напояў. Малочныя прадукты прэзентуюць "Бабуліна крынка", Мінскі малочны завод №1, Слуцкі сыраробны камбінат і інш. Мясныя далікатэсы прапануе Магілёўскі мясакамбінат. У выставе прымаюць удзел буйныя мукамольныя прадпрыемства Беларусі – "Лідахлебапрадукт" і Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў. На мерапрыемстве прадстаўлена прадукцыя кампаній канцэрна "Белдзяржхарчпрам", у іх ліку "Камунарка", "Спартак", "Слодыч" і "Мазырсоль". Піваварная кампанія "Крыніца" дэманструе лінейку пшанічнага і ячменнага піва, адзначаную ўзнагародамі прэстыжных міжнародных конкурсаў. Выставілі сваю прадукцыю таксама "Мінск Крышталь", Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод "Белалка", Мінскі завод пеністых вінаў, Мінскі завод вінаградных він і іншыя.

Арганізатарам нацыянальнай экспазіцыі выступае Беларуская гандлёва-прамысловая палата, а выставачнага аператарам – "Белінтэрэкспа". Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Кітаі і генеральнага консульства Беларусі ў Шанхаі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040