У Кітаі ажыццёўлены запуск спадарожніка-рэтранслятара для месячнага зонда "Чан'э-4"
  2018-05-21 14:54:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай запусціў сёння раніцай спадарожнік-рэтранслятар, прызначаны для сувязі паміж Зямлёй і месячным зондам "Чан'э-4".

"Чан'э-4" будзе запушчаны ў канцы бягучага года і здзейсніць першую ў гісторыі чалавецтва пасадку на адваротным баку Месяца. Прамая сувязь з таго боку Месяца немагчымая, што з'яўляецца адным з галоўных выклікаў місій "Чан'э-4".

Спадарожнік-рэтранслятар будзе адказваць за перадачу сігналаў паміж наземнай станцыяй і месяцаходам "Чан'э-4".

Спадарожнік-рэтранслятар запушчаны з дапамогай ракеты-носьбіта "Чанчжэн-4C" у 5:28 з касмадрома "Січан" на паўночным захадзе Кітая, паведаміла Кітайскае касмічнае агенцтва.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040