Кіраўнік МЗС КНР падкрэсліў неабходнасць прытрымлівацца мультылатэралізму і ўдасканаліць глабальнае кіраванне глобальне управління
  2018-05-22 15:28:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў Ван І ў панядзелак у Буэнас-Айрэсу выступіў з прамовай аб мультылатэралізме і глабальным кіраванні на пасяджэнні ў рамках сустрэчы кіраўнікоў МЗС «Групы дваццаці».

Паводле яго слоў, стварэнне і развіццё G20 з'яўляецца новай праявай мультылатэралізму, а таксама важным прагрэсам у сферы рэфармавання глабальнага кіравання. Міністр адзначыў, што ў 10-ю гадавіну запуску механізму самітаў "Вялікай дваццаткі" сумеснае абмеркаванне пытанняў мультылатэралізму і глабальнага кіравання мае важнае значэнне.

Ван І нагадаў, што ў 30-х гадах мінулага стагоддзя на фоне эканамічнага крызісу краіны свету звярнуліся да пратэкцыянізму, што прывяло да ўсебаковага спаду сусветнай эканомікі. "Вялікая дэпрэсія" стала важным фактарам, што выклікала Другую сусветную вайну. "Дзесяць гадоў таму мы ў духу партнёрства аб'ядналі намаганні і стварылі механізм "Групы дваццаці" – новую платформу глабальнага эканамічнага кіравання, каб умацоўваць каардынацыю і прымаць сумесныя меры для стабілізацыі сітуацыі, што паспрыяла аднаўленню і росту сусветнай эканомікі", – заявіў ён .

Як падкрэсліў Ван І, гісторыя даказала, што намаганні, накіраваныя на падтрымку мультылатэралізму і ўдасканаленне глабальнага кіравання, стварэнне супольнасці з агульнымі інтарэсамі адказваюць тэндэнцыям эпохі і сумесным інтарэсам краін. "Мы павінны імкнуцца ўсталяваць міжнародныя адносіны новага тыпу для садзейнічання супрацоўніцтву і ўзаемнаму выйгрышу", – адзначыў ён.

Кітайскі міністр заклікаў прыкладаць сумесныя намаганні па стварэнні супольнасці з адзіным лёсам для ўсяго чалавецтва, абапіраючыся на шматбаковыя механізмы. Ён адзначыў, што ААН з'яўляецца ядром шматбаковых механізмаў, а асноўная мэта і прынцыпы Статута ААН – падмуркам сучасных міжнародных адносін. Сусветная гандлёвая арганізацыя ўяўляе сабой шматбаковую гандлёвую сістэму, заснаваную на правілах, яе карэнныя каштоўнасці і асноўныя прынцыпы неабходна выконваць, дадаў Ван І. Змена клімату з'яўляецца выклікам усяму чалавецтву, неабходна актыўна рэалізоўваць Парыжскае пагадненне, заявіў ён.

Ван І адзначыў, што варта арыентавацца на рэформы, каб удасканаліць глабальнае кіраванне. Паводле яго слоў, рэформы маюць на ўвазе не разбурэнне старой сістэмы, а паступовае развіццё для збалансаванага адлюстравання спадзяванняў і інтарэсаў большасці краін.

Кіраўнік МЗС заявіў, што Кітай нязменна імкнецца абараняць мір на планеце, уносіць уклад у глабальнае развіццё і забяспечваць міжнародны парадак. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040