У Пекіне адбылося 13-е пасяджэнне сакратароў Саветаў бяспекі краін-членаў ШАС
  2018-05-23 09:09:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

13-е пасяджэнне сакратароў Саветаў бяспекі краін-членаў ШАС адбылося ў кітайскай сталіцы, вёў пасяджэнне і выступіў на ім з прамовай член Дзяржсавета КНР, міністр грамадскай бяспекі Кітая Чжаа Кэчжы.

Удзел у пасяджэнні прынялі прадстаўнікі Кітая, Індыі, Казахстана, Кыргызстана, Пакістана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана, прадстаўнікі Сакратарыята ШАС і Выканаўчага камітэта Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры ШАС.

Гэтая сустрэча з'яўляецца першым пасяджэннем сакратароў Саветаў бяспекі краін-членаў ШАС пасля пашырэння складу арганізацыі. Яе ўдзельнікі абмяняліся думкамі па пытаннях бягучай рэгіянальнай сітуацыі з бяспекай, абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў такіх сферах як сумеснае процідзеянне "тром сілам зла" / тэрарызм, сепаратызм і экстрэмізм /, барацьба з наркатрафікам і трансгранічнай арганізаванай злачыннасцю і забеспячэнне міжнароднай інфармацыйнай бяспекі ў новых умовах. Бакі дасягнулі шырокага круга дамоўленасцей па пытаннях далейшага ўмацавання палітычнага ўзаемнага даверу, сумеснага процідзеяння пагрозам і выклікам бяспекі, а таксама правялі падрыхтоўчую работу па пытаннях палітыкі і бяспекі да саміту ШАС у Ціндаа.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040