МЗС КНР: Кітай вітае рашэнне Сусветнай асамблеі аховы здароўя адмовіцца ад запрашэння Тайваня для ўдзелу ў сесіі
  2018-05-23 09:25:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сусветная асамблея аховы здароўя /САЗ / адмовілася ад унясення прапановы аб "запрашэнні Тайваня для ўдзелу ў сесіі САЗ у гэтым годзе ў якасці назіральніка" у дадатковы парадак дня САЗ. Кітай вітае дадзенае рашэнне САЗ. Пра гэта заявіў у аўторак афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан.

У адказ на адпаведнае пытанне журналіста на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі, Лу Кан адзначыў, што дадзенае рашэнне абараняе аўтарытэт адпаведных рэзалюцый Генеральнай Асамблеі ААН і САЗ, а таксама сведчыць аб усеагульным прызнанні прынцыпу аднаго Кітая міжнароднай супольнасьцю.

"Хацелася б яшчэ раз падкрэсліць, што кітайскі ўрад гатовы на аснове прынцыпу аднаго Кітая належным чынам урэгуляваць пытанне ўдзелу Тайваня ў дзейнасці міжнародных арганізацый", - заявіў дыпламат.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040