У Кітаі з вытворчай лініі сышоў першы самалёт агульнага прызначэння, распрацаваны прыватнай фірмай
  2018-05-23 16:35:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У панядзелак з вытворчай лініі ў правінцыі Цзянсу на ўсходзе Кітая сышоў першы самалёт, самастойна распрацаваны адной з прыватных кітайскіх кампаній.

Чатырохмясцовы аднаматорны самалёт GA20 распрацаваны кампаніяй "Гуан" / Guanyi General Aviation /, якая спецыялізуецца ў галіне авіяцыі агульнага прызначэння і базуецца ў Шанхаі.

Па словах галоўнага інжынера праекта GA20, максімальная далёкасць палёту новага самалёта складае 1200 км, а максімальная хуткасць - 360 км у гадзіну. Расход паліва самалётам на вышыні 2600 метраў пры захаванні 75-працэнтнай выхадной магутнасці складае толькі 32 літры у гадзіну. Па гэтым паказчыку GA20 стане адным з сусветных лідараў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040