Кітай знізіць імпартныя пошліны на аўтамабілі
  2018-05-23 16:58:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай у аўторак абвясціў аб зніжэнні імпартных пошлін на аўтамабілі і аўтазапчасткі.

Як гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным Камітэтам па мытных пошлінах пры Дзяржсавеце КНР, з санкцыі Дзяржсавета КНР імпартныя тарыфы на аўтамабілі ў памеры 25 і 20 працэнтаў будуць зніжаны да 15 працэнтаў, а імпартныя тарыфы на аўтазапчасткі ў памеры 8, 10, 15, 20 і 25 працэнтаў - да 6 працэнтаў.

Новыя тарыфы ўступаюць у сілу з 1 ліпеня.

Афіцыйная асоба Міністэрства фінансаў КНР адзначыў, што Кітай выступае за шматбаковую гандлёвую сістэму, сведчаннем таму стала цяперашняе паніжэнне пошлін на імпарт аўтамабіляў, што з'яўляецца важнай чарговай мерай Кітая ў садзейнічанні далейшаму пашырэнню рэформаў і адкрытасці.

Паводле яго слоў, пасля ўступлення ў сілу сярэднія тарыфы на імпарт аўтамабіляў і аўтазапчастак складаюць адпаведна 13,8 і 6 працэнтаў, што адпавядае рэаліям кітайскай аўтапрамысловасці.

Значнае паніжэнне імпартных пошлін будзе спрыяць стымуляванню структурных рэформаў у сферы прапановы, садзейнічанню структурнай трансфармацыі і мадэрнізацыі аўтапрамысловасці, павышэнню якасці і эфектыўнасці прадукцыі, павелічэнню паставак на ўнутраны рынак і задавальненню попыту насельніцтва на разнастайную прадукцыю, а таксама прадаставіць кітайскім спажыўцам больш багаты выбар і даступную прадукцыю .

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040