Кітай мае намер стварыць маглеў з хуткасцю 200 км / г да 2021 года
  2018-05-24 16:09:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай гатовы стварыць цягнік на магнітнай падушцы з хуткасцю 200 км / г да 2021 года. Пра гэта паведаміла Чжучжоўскае падраздзяленне Кітайскай лакаматывабудаўнічай карпарацыі CRRC.

План па стварэнні маглева шостага пакалення прайшоў галіновую экспертызу, і ў хуткім часе пачнецца яго рэалізацыя, заявіў старшыня праўлення кампаніі Чжоу Цінхэ.

Згодна з вызначаным графікам, прататып новага маглева павінен быць пабудаваны ў 2019 годзе, а яго тэставая эксплуатацыя будзе завершана да 2021 года.

Толькі ўчора ў Кітаі паспяхова прайшоў выпрабаванне прататып маглева пятага пакалення з хуткасцю 160 км / ч.

У параўнанні з дзеючымі маглевамі з сярэдняй і нізкай хуткасцю руху, эфектыўнасць цягі маглева пятага пакалення павысілася на 10 працэнтаў, а спажыванне энергіі знізілася на 20 адсоткаў.

Эксперты адзначылі, што паспяховая тэставая эксплуатацыя гэтага маглева заклала падмурак для распрацоўкі маглева шостага пакалення з праектнай хуткасцю руху 200 км/г.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040