Экс-прэзідэнт кітайскай страхавой карпарацыі PICC прысуджаны да 11 гадоў пазбаўлення волі за хабарніцтва
  2018-05-24 16:31:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ван Іньчэн, былы намеснік сакратара парткама і былы прэзідэнт Народнай страхавой карпарацыі Кітая / PICC /, быў прысуджаны да 11 гадоў пазбаўлення волі са штрафам у памеры 1 млн юаняў ( 1 ам. дол. - 6,4 юаня) за хабарніцтва. У чацвер прысуд абвясціў Народны суд сярэдняй ступені г. Фучжоу / правінцыя Фуцзянь, Паўднёва-Усходні Кітай /.

Суд устанавіў, што ў 2006-2016 гадах Ван Іньчэн, займаючы кіруючыя пасады спачатку ў падраздзяленні PICC па страхаванні маёмасці - кампаніі PICC P & C, а потым і ў самой карпарацыі PICC, асабіста ці праз сваякоў атрымаў грошы і матэрыяльныя каштоўнасці на агульную суму 8,7 млн юаняў ад арганізацый і асоб, якім аказваў з выкарыстаннем службовага становішча садзейнічанне ў атрыманні падрадаў, пераводзе на больш высокія пасады, працаўладкаванні дзяцей і іншых пытаннях.

Падсудны прызнаў сваю віну і вярнуў усе незаконна атрыманыя грашовыя сродкі і матэрыяльныя каштоўнасці.

У чацвер Ван Іньчэн у зале суда заявіў, што згодзен з прысудам і не будзе яго абскарджваць.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040