Сі Цзіньпін сустрэўся з канцлерам ФРГ
  2018-05-25 09:04:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 24 мая ў Доме народных сходаў правёў сустрэчу з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель.

"Мы гатовыя разам з Германiяй працягваць стымуляваць глабальнае кіраванне і мультылатэралізм у шматбаковых рамках і актывізаваць кантакты і ўзаемадзеянне ў прасоўванні рашэння вострых і складаных пытанняў", - сказаў Сі Цзіньпін.

Кітайскі бок ухваляе нямецкі бок у падтрымцы ініцыятывы "Пояса і шляху" і вітае актыўны ўдзел нямецкіх прадпрыемстваў у яе рэалізацыі, адзначыў ён.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай заўсёды цвёрда падтрымлівае шлях да інтэграцыі, які самастойна выбірае Еўропа. Кітай спадзяецца, што ў ЕС захаваецца салідарнасць, стабільнасць, адкрытасць і росквіт. Кітайскі бок жадае сумесна з Еўропай выступаць за мультылатэралізм, даць міжнароднай супольнасці больш пэўных, чаканых, звестак, якія павышаюць веру ў свае сілы, каб міжнародная абстаноўка магла стабільна развівацца на карысць усіх бакоў.

А. Меркель ухваліла ацэнкі старшыні Сі Цзіньпіна наконт двухбаковых адносін. Германия і Кітай павінны ўзмацніць каардынацыю і кантакты ў міжнародных справах, актывізаваць плённае супрацоўніцтва ў рамках Групы-20 і на іншых шматбаковых пляцоўках.

Бакі таксама абмяняліся думкамі па пытаннях міжнароднага гандлю і іранскай ядзернай праблемы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040