КНДР пацвердзіла знішчэнне ядзернага палігона
  2018-05-25 14:47:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

КНДР у чацвер пацвердзіла дэмантаж свайго ядзернага палігона Пхунгеры, заявіўшы, што ўсе тунелі на палігоне абрынуліся пасля выбуху, уваходы ў іх цалкам зачыненыя. Пра гэта паведаміла Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі / ЦТАК /.

Інстытут ядзернай зброі КНДР апублікаваў заяву аб тым, што цырымонія была праведзена "для поўнага разбурэння паўночнага ядзернага палігона, каб забяспечыць празрыстасць спынення тэставання ядзернай зброі".

У заяве гаворыцца: "Дэмантаж ядзернага палігона быў здзейснены такім чынам, каб падарваць усе тунэлі палігона і цалкам зачыніць уваходы ў тунэлі, і ў той жа час падарваць некаторыя аб'екты аховы і наглядальныя пасты на месцы".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040