КНДР абвясціла пра гатоўнасць пачаць перамовы з ЗША ў любы час
  2018-05-25 16:31:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

КНДР у пятніцу абвясціла, што гатовая сесці за стол перамоваў з ЗША ў любы час для ўрэгулявання існуючых паміж імі праблем, пасля таго, як амерыканскі бок адмяніў запланаваную сустрэчу з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам.

Пхеньян выказаў шкадаванне з нагоды рашэння прэзідэнта ЗША Дональда Трампа адмяніць саміт з Кім Чэн Ынам, раней запланаваны на 12 чэрвеня ў Сінгапуры. Пра гэта паведаміла Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК) са спасылкай на словы першага намесніка міністра замежных спраў Кім Ке Гвана.

Паводле яго слоў, рашэнне Д. Трамп не адпавядае імкненню міжнароднай супольнасці да дасягнення міру і стабільнасці на Карэйскім паўвостраве і ва ўсім свеце.

Нагадаем, што Д. Трамп у чацвер накіраваў ліст Кім Чэн Ыну, заявіўшы, што іх запланаваная сустрэча не адбудзецца.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040