МЗС КНР адказаў на пытанне СМІ аб самавольным заходзе ваенных караблёў ЗША ў тэрытарыяльныя воды ля кітайскіх астравоў Сіша
  2018-05-28 09:25:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Адказваючы на пытанне журналіста аб самавольным заходзе ваенных караблёў ЗША ў тэрытарыяльныя воды ля кітайскіх астравоў Сіша, афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў КНР Лу Кан заявіў, што кітайскі бок выказвае рэзкую нязгоду і рашучы пратэст супраць адпаведных дзеянняў амерыканскага боку, рашуча заклікае амерыканскі бок неадкладна спыніць падобныя правакацыйныя дзеянні, якія робяць замах на суверэнітэт Кітая і ставяць пад пагрозу яго бяспеку.

Лу Кан адказаў, што 27 траўня караблі "Хігінс" і "Энтытэм" ВМС ЗША без дазволу ўрада Кітая самавольна зайшлі ў тэрытарыяльныя воды блізу кітайскіх астравоў Сіша. ВМС НВАК у адпаведнасці з заканадаўствам ажыццявілі праверку прыналежнасці амерыканскіх караблёў, а таксама іх папярэджанню і выцясненню.

Лу Кан паведаміў, што чарговая адпраўка амерыканскім бокам ваенных караблёў для самавольнага заходу ў тэрытарыяльныя воды паблізу кітайскіх выспаў Сіша парушае заканадаўства Кітая і адпаведныя нормы міжнароднага права, з'яўляецца сур'ёзным замахам на суверэнітэт Кітая, падрывам міру, бяспекі і спрыяльнага парадку ў адпаведнай акваторыі. Кітайскі бок працягне прымаць усе неабходныя меры для абароны дзяржаўнага суверэнітэту і бяспекі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040