Кітайскія касманаўты завяршылі трэніроўкі па выжыванні ў пустыні
  2018-05-28 15:40:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пятнаццаць кітайскіх касманаўтаў толькі што завяршылі трэніроўкі па выжыванні ў пустыні Бадан-Джарэнг непадалёк ад касмадрома Цзюцюань (Паўночна-Заходні Кітай).

Праграма трэніровак, арганізаваных Кітайскім цэнтрам падрыхтоўкі касманаўтаў, прадугледжвала падрыхтоўку касманаўтаў да выжывання ў пустыннай мясцовасці, калі капсула, што спускаецца, адхіліцца ад зоны прызямлення.

Касманаўты перад адпраўкай у космас павінны ў рамках тэхнічнай падрыхтоўкі навучыцца выжываць у розных варожых умовах. Трэніроўкі па выжыванні ў дзікай прыродзе з'яўляюцца важнай часткай падрыхтоўкі касманаўтаў ва ўсіх сусветных касмічных агенцтвах. Кандыдатаў на ўдзел у касмічных місіях пакідаюць у моры, пустынях, джунглях ці на ледніках.

Кітай плануе пачаць зборку сваёй касмічнай станцыі ў космасе ў 2020 годзе. Згодна з планамі, на поўную моц станцыя запрацуе каля 2022 года.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040