Сі Цзіньпін выступіў на адкрыцці 19-га сходу акадэмікаў АНК і 14-га сходу акадэмікаў ІАК
  2018-05-29 08:56:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітаю для дасягнення росквіту і адраджэння нацыі неабходна актыўна развіваць навуку і тэхналогіі і ператварыцца ў адзін з асноўных сусветных цэнтраў навукі і ў аднаго з лідараў у інавацыях, заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін.

Сі Цзіньпін, таксама генеральны сакратар ЦК Кампартыі Кітая і старшыня Цэнтральнага ваеннага савета, заявіў пра гэта, выступаючы ў панядзелак у Пекіне на адкрыцці 19-га сходу акадэмікаў Акадэміі навук Кітая і 14-га сходу акадэмікаў Інжынернай акадэміі Кітая. На мерапрыемстве прысутнічалі таксама член ПК Палітбюро ЦК КПК, прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян, член ПК Палітбюро і Сакратарыята ЦК КПК Ван Хунін і член ПК Палітбюро ЦК КПК, віцэ-прэм'ер Дзяржсавета Хань Чжэн.

Сі Цзіньпін на пачатку свайго выступлення павіншаваў удзельнікаў сходу і ўсіх навуковых работнікаў краіны з пачаткам работы сходу, які стаў важнай падзеяй для кітайскага навуковай супольнасці пасля правядзення 19-га з'езда Кампартыі Кітая восенню мінулага года.

Тыя буйныя прарывы і перамены, якія адбыліся ў кітайскай навуцы пасля правядзення 18-га з'езда КПК, дазволілі краіне ўступіць у важны перыяд, калі ідзе пераход ад колькаснага назапашвання да якаснага рыўка ў навукова-тэхнічным патэнцыяле, адзначыў Сі Цзіньпін.

Пачатак 21-га стагоддзя адзначылася беспрэцэдэнтнай інавацыйнай актыўнасцю ў сусветнай навуцы, новая навукова-тэхнічная рэвалюцыя і трансфармацыя вытворчага працэсу пераўтвораць сусветную эканамічную сістэму. "Варта ў поўнай меры ўсвядоміць значэнне інавацый як найпершай рухаючай сілы", - падкрэсліў кіраўнік кітайскай дзяржавы і заклікаў гарантаваць якаснае навукова-тэхнічнае забеспячэнне для пабудовы сучаснай эканамічнай сістэмы.

Паводле яго слоў, важна забяспечыць высокі ўзровень інтэграцыі рэальнага сектара эканомікі з інтэрнэтам, вялікімі данымі і штучным інтэлектам у інтарэсах кардынальнай змены індустрыяльнай мадэлі і карпаратыўнай формы для павышэння статусу кітайскай вытворчасці ў глабальным вартасным ланцужку. Пры гэтым Сі Цзіньпін сказаў пра неабходнасць захавання самастойнасці ў інавацыях.

Для павышэння эфектыўнасці інавацыйнай сістэмы і стымулявання праявы інавацыйных ініцыятываў, сказаў Сі Цзіньпін, неабходна ўсебаковае паглыбленне рэформы навукова-тэхнічнай сістэмы і ліквідацыю ўсіх бар'ераў у плане мыслення і інстытутаў, якія замінаюць рэалізацыі інавацыйных ідэй.

Таксама Сі Цзіньпін заклікаў да паглыбленага ўдзелу ў міжнародным супрацоўніцтве ў галіне інавацый і ўмацавання кадравай базы інавацыйнага развіцця краіны.

Кіраўнік кітайскай дзяржавы выказаў спадзяванне, што Акадэмія навук і Інжынерная акадэмія Кітая, працягваючы адыгрываць ролю стратэгічнай навукова-тэхнічнай сілы краіны, будуць прытрымлівацца асноўных тэндэнцый развіцця сусветнай навукі і імкнуцца браць новыя вышыні, а члены абедзвюх акадэмій - выкарыстоўваць свае інтэлектуальныя перавагі для актыўнага правядзення стратэгічных даследаванняў і вылучэння практычных прапаноў адносна прыняцця навукова абгрунтаваных рашэнняў па дзяржаўным кіраванні.

У сходзе прымаюць удзел больш за 1300 акадэмікаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040