Сі Цзіньпін заклікаў ператварыць Кітай у аднаго з сусветных лідараў у навуцы і тэхналогіях
  2018-05-29 09:16:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

19-ы сход акадэмікаў Акадэміі навук Кітая і 14-ы сход акадэмікаў Інжынернай акадэміі Кітая сёння ўрачыста адкрыліся ў Доме народных сходаў у Пекіне. Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР і старшыня ЦВС Сі Цзіньпін прысутнічаў на мерапрыемстве і выступіў з важнай прамовай, якая выклікала гарачы водгук у прысутных.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітаю для дасягнення росквіту і адраджэння нацыі неабходна актыўна развіваць навуку і тэхналогіі, ператварыцца ў адзін з галоўных сусветных цэнтраў навукі, стаць адным з лідараў у інавацыях.

Прамова Сі Цзіньпіна была ўспрынятая прысутнымі як новы "загад аб мабілізацыі", нацэлены на тое, каб зрабіць Кітай сусветнай навуковай дзяржавай новай эпохі.

Прысутныя акадэмікі і навукова-тэхнічныя работнікі падкрэслівалі неабходнасць сур'ёзна вывучыць прамову Сі Цзіньпіна і пранікнуцца яе духам, узяць на сябе важную гістарычную адказнасць, смела стаць у авангардзе навукова-тэхнічных інавацый новай эпохі, прыкласці ўсе намаганні да ператварэння Кітая ў сусветную навуковую дзяржаву.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040