Сі Цзіньпін сустрэўся з брытанскім прынцам Эндру, герцагам Ёркскім
  2018-05-30 08:58:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у аўторак у Доме народных сходаў у Пекіне сустрэўся з брытанскім прынцам Эндру, герцагам Ёркскім.

Сі Цзіньпін высока ацаніў актыўныя намаганні, якія прыкладаюць ганаровы госць і іншыя члены каралеўскай сям'і Вялікабрытаніі для ўмацавання кітайска-брытанскай дружбы.

"Мой паспяховы дзяржаўны візіт у Вялікабрытанію ў 2015 годзе адкрыў "залатую эру" у двухбаковых адносінах. Нягледзячы на моцныя змены ў цяперашняй міжнароднай абстаноўцы,."залатая эра" кітайска-брытанскіх адносін працягвае стабільна развівацца", - адзначыў Сі Цзіньпін.

Прынц Эндру у сваю чаргу выказаў гатоўнасць працягваць садзейнічаць развіццю двухбаковага практычнага супрацоўніцтва ў сферы навукі, тэхналогій, інавацый і вытворчасці, умацоўваць паразуменне паміж народамі дзвюх краін і прасоўваць развіццё брытанска-кітайскай "залатой эры".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040