Намеснік старшыні КНР Ван Цішань наведвае Беларусь з візітам
  2018-05-30 09:08:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па запрашэнні ўрада Беларусі намеснік старшыні КНР Ван Цішань 27-29 мая наведвае з візітам гэту ўсходнееўрапейскую краіну. Ён правёў у Мінску перамовы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым.

Падчас сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Ван Цішань адзначыў, што старшыня КНР Сі Цзіньпін надае асаблівае значэнне адносінам паміж дзвюма краінамі. За апошнія гады пад кіраўніцтвам лідараў абедзвюх краін кітайска-беларускія сувязі развіваюцца на высокім узроўні, заявіў ён, дадаўшы, што бакі падтрымліваюць адносіны ўсёабдымнага стратэгічнага партнёрства, якія характарызуюцца ўзаемадаверам, супрацоўніцтвам і узаемным выйгрышам, што адкрыла шырокія перспектывы для іх ўзаемадзеяння ва ўсіх галінах. Кітай паважае шлях развіцця, абраны Беларуссю ў адпаведнасці з рэаліямі краіны, і рады таму, што яна пад мудрым кіраўніцтвам прэзідэнта А. Лукашэнкі дабілася прыкметных поспехаў у забеспячэнні палітычнай стабільнасці і сацыяльна-эканамічнага развіцця, падкрэсліў намеснік старшыні КНР.

Ван Цішань адзначыў, што бакі павінны і далей паглыбляць палітычны ўзаемадавер, прыкладаць сумесныя намаганні па будаўніцтве супольнасці з адзіным лёсам, садзейнічаць далейшай паглыбленай інтэграцыі інтарэсаў, ажыццявіць спалучэнне стратэгій і праграм эканамічнага развіцця і дасягнуць сумеснага развіцця і росквіту. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк з'яўляецца важным праектам, развіццё якога прасоўваюць асабіста лідары дзвюх дзяржаў, заявіў ён, адзначыўшы, што ў гэтым накірунку ўжо атрымалася дасягнуць пазітыўнага прагрэсу.

Па словах Ван Цішаня, кітайскі бок высока ацэньвае і працягвае падтрымліваць канструктыўную ролю Беларусі ў садзейнічанні развіццю Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва / ШАС /, якую яна адыгрывае ў якасці краіны-назіральніка.

А. Лукашэнка папрасіў кітайскага госця перадаць сардэчнае прывітанне і найлепшыя пажаданні старшыні КНР Сі Цзіньпіну, дадаўшы, што з надзеяй чакае ўдзелу ў саміце ШАС у Ціндаа і сустрэчы з кітайскім лідарам. Паводле слоў прэзідэнта, Беларусь і КНР падтрымліваюць доўгатэрміновае сяброўства, давяраюць адно аднаму і падыходзяць адно да аднаго на аснове роўнасці. Беларусь - надзейны стратэгічны партнёр Кітая, падкрэсліў А. Лукашэнка. Беларускі бок цалкам ухваляе і падтрымлівае вылучаную старшынёй Сі Цзіньпінам прапанову пабудаваць супольнасць з адзіным лёсам для ўсяго чалавецтва і ініцыятыву "Пояс і шлях", мае намер ажыццявіць актыўнае спалучэнне стратэгій развіцця дзвюх краін і ператварыць беларуска-кітайскі індустрыяльны парк у жамчужыну "Эканамічнага пояса Шаўковага шляху" , - заявіў кіраўнік дзяржавы.

На перамовах з А. Кабяковым Ван Цішань адзначыў, што практычнае супрацоўніцтва надае ўстойлівасць кітайска-беларускім адносінам. Падчас развіцця "Пояса і шляху" працягваецца паглыбленне двухбаковых абменаў і ўзаемадзеяння ва ўсіх сферах, дасягнуты бліскучыя поспехі, падкрэсліў ён, дадаўшы, што бакі павінны і далей ажыццяўляць дамоўленасці, дасягнутыя лідарамі дзвюх дзяржаў, у поўнай меры праявіць ролю міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве і іншыя механізмы, у адзіным парадку намеціць прыярытэтныя напрамкі і найважнейшыя галіны ўзаемадзеяння, пашырыць маштабы гандлю і садзейнічаць яго збалансаванаму развіццю, падтрымліваць развіццё буйных праектаў, актывізаваць супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай і фінансавай сферах, пашырыць гуманітарныя кантакты і міжрэгіянальныя абмены ў мэтах паглыблення ўзаемаразумення і дружбы паміж народамі дзвюх краін.

А. Кабякоў папрасіў Ван Цішаня перадаць сардэчнае прывітанне і найлепшыя пажаданні прэм'еру Дзяржсавета КНР Лі Кэцяну, адзначыўшы, што існуе велізарны патэнцыял для гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў. Беларускі бок працуе над паглыбленнем практычнага супрацоўніцтва дзвюх краін, ухваляе павышэнне ўзроўню двухбаковага гандлю і аптымізацыю яго структуры, стварае спрыяльныя ўмовы для кітайскіх інвестыцый у эканоміку Беларусі, падкрэсліў кіраўнік урада.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040