М.Помпея правядзе кансультацыі з Кім Ен Чхолем з нагоды сустрэчы лідараў ЗША і КНДР
  2018-05-30 16:29:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампея пазней на гэтым тыдні сустрэнецца ў ЗША з намеснікам старшыні ЦК Працоўнай партыі Карэі Кім Ен Чхолем для кансультацый з нагоды магчымай сустрэчы лідараў ЗША і КНДР у Сінгапуры. Пра гэта ў аўторак паведаміла афіцыйны прадстаўнік Белага дома Сара Сандэрс.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у аўторак у Твітэры напісаў, што ЗША ўжо сфарміравалі каманду для правядзення сустрэчы кіраўнікоў дзвюх краін, і ЗША і КНДР у цяперашні час праводзяць шэраг перамоў па пытаннях сустрэчы з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040