МЗС КНР аб заяве Белага дома: кожнае адступленне ад сваіх слоў - гэта страта рэпутацыі краіны
  2018-05-31 14:17:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША псуюць сабе рэпутацыю, пастаянна змяняючы свае рашэнні. Пра гэта заявіла ў сераду афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін.

"У кантэксце міжнародных адносін кожнае адступленне ад свайго слова - гэта новая шкода рэпутацыі сваёй жа краіны і злоўжыванне ёю", - падкрэсліла дыпламат, каментуючы на чарговай прэс-канферэнцыі заяву Белага дома ад 29 мая аб увядзенні ў чэрвені 25-працэнтных мытных пошлін на ўвозімыя з Кітая тавары на агульную суму 50 млрд долараў.

Дадзенае рашэнне, адзначыла Хуа Чуньін, відавочна супярэчыць дасягнутаму нядаўна ў Вашынгтоне двухбаковаму кансенсусу. "Мы заклікаем амерыканскіх партнёраў быць вернымі слову і, адпаведна духу сумеснай заявы, забяспечыць, каб мы ішлі насустрач адно аднаму", - дадала дыпламат.

Кітайскі бок, працягнула яна, нязменна зыходзіць з таго, што гандлёва-эканамічныя рознагалоссі павінны вырашацца канструктыўным чынам праз раўнапраўны дыялог і кансультацыі. "Гэта адпавядае карэнным і доўгатэрміновых інтарэсам нашых краін і нашых народаў, а таксама адпавядае чаканням сусветнай супольнасці", - паказала Хуа Чуньін.

Кітай не хоча гандлёвай вайны, але і не баіцца яе, падкрэсліла прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства. Калі амерыканскі бок будзе ўпарта і безразважна стаяць на сваім, то Кітай у адказ абавязкова распачне рашучыя дзеянні для абароны сваіх справядлівых інтарэсаў, падкрэсліла Ху Чуньін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040