ЗША плануюць увесці пошліны на імпарт сталі і алюмінія з Еўрасаюза - "Уол-стрыт джорнэл"
  2018-05-31 15:45:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа плануе ўвесці карныя пошліны на імпарт сталі і алюмінія з Еўрасаюза. Афіцыйная заява можа быць зроблена ўжо ў чацвер. Пра гэта ў сераду паведаміла амерыканская газета "Уол-стрыт джорнэл" са спасылкай на дасведчаныя крыніцы.

Адзначаецца, што дадзеная мера амаль напэўна пацягне за сабой дзеянні ў адказ з боку ЕС, які раней прыгразіў ЗША павышэннем тарыфаў на ўвоз такіх тавараў, як матацыклы, джынсы і бурбон.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сакавіку абвясціў аб увядзенні пошлін на імпарт сталі і алюмінія ў памеры 25 і 10 прац. адпаведна. Для шэрагу гандлёвых партнёраў дзеянне гэтых тарыфаў прыпынена да 1 чэрвеня.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040