Кітай скароціць імпартныя тарыфы на спажывецкія тавары
  2018-05-31 15:46:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай мае намер яшчэ больш скараціць імпартныя тарыфы на спажывецкія тавары, пачынаючы з 1 ліпеня. Пра гэтае рашэнне было абвешчана на пасяджэнні Дзяржсавета, на якім старшыняваў прэм'ер Дзяржсавета Лі Кэцян у сераду.

Сярэдняя стаўка тарыфу на адзенне, абутак, галаўныя ўборы, кухонны посуд, спартыўныя і фітнес прыналежнасці будзе паніжана з 15,9 да 7,1 %, а на бытавую тэхніку, такую як пральныя машыны і халадзільнікі з 20,5 да 8 працэнтаў.

Сярэдняя стаўка тарыфу на культываваную і вылаўленую рыбную прадукцыю, перапрацаваныя прадукты, такія як мінеральная вада, будуць скарочаныя з 15,2 да 6,9 %, гаворыцца ў заяве, апублікаванай па выніках нарады.

Сярэдняя стаўка тарыфу на сродкі для мыцця, касметыку, уключаючы прадукты па догляду за скурай і валасамі, а таксама некаторыя лекі і медыцынскую прадукцыю можа быць паніжаная з 8,4 да 2,9 працэнта.

Дзяржсавет заклікаў да зніжэння тарыфаў у рамках павышэння адкрытасці, задавальнення патрэбаў людзей і павышэння якасці і мадэрнізацыі прамысловасці.

Кітай прыме шэраг мер, каб стварыць больш сумленны, празрысты і спрошчаны інвестыцыйны клімат для кампаній з замежным фінансаваннем, уключаючы спрашчэнне доступу на рынак, садзейнічанне інвестыцыям і паляпшэнне абароны законных інтарэсаў замежных інвестараў.

Дзяржсавет таксама прыняў рашэнне аб стварэнні сістэмы рэабілітацыі і аказанні дапамогі дзецям з інваліднасцю. Пачынаючы з 1 кастрычніка, дзецям з парушэннямі зроку, слыху, маўлення, з фізічнымі або псіхічнымі адхіленнямі, а таксама дзецям з расстройствамі аутычнага спектру, будзе аказана адпаведная дапамога, уключаючы аперацыі, дапаможныя прылады і рэабілітацыйную падрыхтоўку.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040