Сі Цзіньпін павіншаваў кітайскіх дзяцей з надыходзячым Міжнародным днём абароны дзяцей
  2018-06-01 09:03:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у зваротным лісце вучням адной з пачатковых школ правінцыі Шэньсі (Паўночна-Заходні Кітай) пажадаў кітайскім дзецям шчаслівага Міжнароднага дня абароны дзяцей, які адзначаецца ва ўсім свеце 1 чэрвеня.

Кіраўнік дзяржавы, які таксама з'яўляецца генеральным сакратаром ЦК КПК і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета, выказаў спадзяванне на тое, што школьнікі будуць больш вывучаць гісторыю Кітайскай рэвалюцыі, развіцця і рэформаў, браць прыклад з герояў, горача любіць Партыю, Радзіму і народ і на справе працягнуць слаўныя традыцыі.

Сі Цзіньпін заклікаў школьнікаў быць удзячнымі за сваё шчаслівае жыццё, шанаваць час, старанна вучыцца, каб у будучыні прынесці карысць дзяржаве, народу і грамадству.

Сі Цзіньпін накіраваў гэта пасланне ў адказ на нядаўні ліст, напісаны 51 навучэнцам пачатковай школы пасёлка Чжаацзінь, які кіраўнік дзяржавы наведаў у лютым 2015 года. У мінулым тут размяшчалася рэвалюцыйная база.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040