Палітбюро ЦК КПК разгледзела планы па ўздыме вёскі і барацьбе з беднасцю
  2018-06-01 09:31:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пытанні развіцця вёскі і барацьбы з беднасцю знаходзіліся ў цэнтры ўвагі пасяджэння Палітбюро Цэнтральнага камітэта Кампартыі Кітая, якое прайшло ў чацвер пад старшынствам генеральнага сакратара ЦК КПК Сі Цзіньпіна.

На пасяджэнні былі разгледжаны Стратэгічны план уздыму вёскі на 2018-2022 гг. і "Кіруючыя меркаванні па дзеяннях, закліканыя забяспечыць перамогу ў трохгадовай вырашальнай бітве за ліквідацыю жабрацтва".

Стратэгія ўздыму вёскі была сфармуліраваная на 19-м з'ездзе КПК восенню 2017 года. Яе рэалізацыя - "найважнейшая задача гістарычнага значэння ў рамках заваявання вырашальнай перамогі ў поўнай пабудове сярэднезаможнага грамадства і ўсёабдымнага будаўніцтва сучаснай сацыялістычнай дзяржавы", -- было заяўлена на пасяджэнні.

У плане на 2018-2022 гг. удакладнены прыярытэты работы ў гэтым напрамку і канкрэтызаваны меры па яе рэалізацыі, у ім ідзе гаворка аб прыярытэтных праектах, праграмах і дзеяннях, якія трэба будзе выканаць або распачаць у бліжэйшыя пяць гадоў.

Падкрэсліваецца неабходнасць узмацніць кіраўніцтва працай з сельскай гаспадаркай, вёскай і сялянствам з боку партыі і стаяць на пазіцыі прыярытэтнага развіцця аграрнага сектара і вёскі, зрабіць так, каб "сельская гаспадарка была перспектыўным сектарам эканомікі, селянін - прывабнай прафесіяй, вёска - прыгожым месцам, дзе можна спакойна жыць і радасна працаваць ".

Кітаю, па рашэнні 19-га з'езда КПК, трэба будзе да 2020 года выйграць тры нялёгкія бітвы, адна з іх - за ліквідацыю жабрацтва, было сказана на пасяджэнні. У краіне за тры гады трэба вывесці з-за рысы беднасці каля 30 млн сельскіх жыхароў.

Парткомы і адміністрацыі ўсіх узроўняў павінны разглядаць працу над гэтым пытаннем як важную палітычную задачу і забяспечыць, каб рэальна працавала адпаведная сістэма адказнасці, было заяўлена на пасяджэнні.

Пры гэтым падкрэслівалася неабходнасць мер для спынення фармалізму і бюракратызму, нямэтавага выкарыстання фінансавых сродкаў і іншых парушэнняў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040