МЗС КНР назваў абвінавачванні ЗША ў мілітарызацыі Паўднёва-Кітайскага мора "смехатворнымі"
  2018-06-01 15:57:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Абвінавачванні ЗША ў адрас Кітая ў мілітарызацыі Паўднёва-Кітайскага мора "смехатворныя", гэта нагадвае сітуацыю, калі злодзей крычыць "Трымай злодзея!", -- заявіла ў чацвер афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін.

На чарговай прэс-канферэнцыі дыпламата папрасілі пракаментаваць заявы амэрыканскіх афіцыйных асоб, у тым ліку міністра абароны Джэймса Мэціса, які мае намер выказаць "жорсткую пазіцыю" па пытанні т. зв. "свабоды навігацыі" ў Паўднёва-Кітайскім моры.

Ваенная прысутнасьць ЗША ў раёне ПКМ значна пераўзыходзіць сілы Кітая і іншых прыбярэжных краін разам узятых, адзначыла Хуа Чуньін. Знаходзячыся ў ПКМ, амерыканскія караблі, замест таго каб рухацца па шырокім фарватэры, аддаюць перавагу праходзіць паблізу кітайскіх астравоў і рыфаў, а гэта амерыканцы называюць "аперацыямі для дэманстрацыі свабоды навігацыі", нагадала яна.

Дыпламат адзначыла, што Кітай не з'яўляецца той краінай, якая першай змясціла зброю ў ПКМ, якая валодае тут самай вялікай колькасцю зброі і вядзе самую актыўную ваенную дзейнасць.

Кітай мае на сваіх астравах у ПКМ неабходную і абмежаваную колькасць аб'ектаў абароннага прызначэння, што цалкам апраўдана і знаходзіцца ў рамках правоў на самаабарону, якімі надзяліла Кітай міжнароднае права, падкрэсліла Хуа Чуньін.

 

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040