Кітай апублікаваў заяву адносна кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных кансультацый
  2018-06-04 09:01:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская дэлегацыя, якую ўзначальвае член Палітбюро Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая / ЦК КПК /, віцэ-прэм'ер Дзяржсавета, кіраўнік кітайскага боку на кітайска-амерыканскім усёабдымным эканамічным дыялогу Лю Хэ, 2-3 чэрвеня ў дзяржаўнай рэзідэнцыі "Дзяаюйтай" правяла з дэлегацыяй ЗША, якую ўзначальвае міністр гандлю ЗША Уілбур Рос, кансультацыі па двухбаковых гандлёва-эканамічных пытаннях.

Паміж бакамі адбыліся абмеркаванні ў спрыяльным ключы па ажыццяўленні кансенсусу, дасягнутага ў Вашынгтоне, а таксама па пытаннях у галіне сельскай гаспадаркі, энергетыкі ды іншых сферах. Кансультацыі дазволілі дасягнуць пазітыўных і канкрэтных зрухаў. Адпаведныя дэталі пакуль чакаюць пацверджання абодвух бакоў.

Пазіцыя кітайскага боку з'яўляецца паслядоўнай. З мэтай задавальнення растучых патрэбаў кітайскага народа ў выдатным жыцці і садзейнічання высакаякаснаму эканамічнаму развіццю краіны Кітай гатовы пашыраць імпарт з усіх краін свету, у тым ліку і з ЗША. Гэта прынясе карысць народам Кітая і ЗША, а таксама ўсяму свету. Палітыка рэформаў, адкрытасці і пашырэння ўнутранага попыту з'яўляецца дзяржаўнай стратэгіяй Кітая, якая застанецца нязменнай.

Рух насустрач адно аднаму і адмова Кітая і ЗША ад гандлёвай вайны павінны стаць перадумовай для дамоўленасцей, дасягнутых паміж дзвюма краінамі. Калі амерыканскі бок звернецца да гандлёвых санкцый, у тым ліку да ўвядзення дадатковых мытных пошлін, то ўсе вынікі, дасягнутыя падчас двухбаковых гандлёва-эканамічных перамоваў, зробяцца несапраўднымі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040