Прэс-цэнтр саміту ШАС у Ціндаа афіцыйна адкрыецца 6 чэрвеня
  2018-06-04 09:02:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэс-цэнтр саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Ціндаа афіцыйна адкрыецца 6 чэрвеня. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара прэс-цэнтра Хоу Сяадун.

Будаўнічая плошча прэс-цэнтра складае каля 35 тыс. кв. м. Ён можа прадаставіць якасныя паслугі 3000 зарэгістраваным прадстаўнікам СМІ.

Прэс-цэнтр будзе дзейнічаць з 6 па 11 чэрвеня. Графік яго працы будзе наступным: з 6 па 7 чэрвеня - 08:00 - 20:00, 8 чэрвеня - 08:00 - 22:00, з 9 па 10 чэрвеня - 05:00 - 24:00, 11 чэрвеня - 08: 00 - 18:00.

18-е пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў-членаў ШАС пройдзе з 9 па 10 чэрвеня ў горадзе Ціндаа правінцыі Шаньдун на ўсходзе Кітая.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040