Кіраўнік Пентагона: У бліжэйшы час ЗША не выведуць войскі з Карэйскага паўвострава
  2018-06-04 14:18:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У бліжэйшы час ЗША не выведуць войскі з Карэйскага паўвострава. Пра гэта ў нядзелю заявіў кіраўнік Пентагона Джэймс Мэціс на борце самалёта, вяртаючыся з Сінгапура ў Вашынгтон.

Згодна з інфармацыяй, апублікаванай ведамствам абароны ЗША, Дж. Мэціс адзначыў, што "гэта тэма (вывад амерыканскіх войскаў) не будзе прадметам для нашых перамоваў". "Можа быць, праз пяць ці дзесяць гадоў мы разгледзім гэтае пытанне, але абмяркоўваць яго будуць толькі Рэспубліка Карэя і ЗША", - сказаў ён.

Паводле яго слоў, на пляцоўцы 17-й міжнароднай канферэнцыі "Дыялог Шангры-Ла", якая прайшла ў Сінгапуры, ён адчуў "дзівоснае адзінства меркаванняў" удзельнікаў форуму па садзейнічанні ажыццяўленню поўнай дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава дыпламатычным шляхам.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040