Белы дом апублікаваў канкрэтны час сустрэчы кіраўнікоў ЗША і КНДР
  2018-06-05 16:18:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Белы дом у панядзелак абвясціў, што сустрэча прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і лідара КНДР Кім Чэн Ына ў Сінгапуры адбудзецца 12 чэрвеня ў 09:00 па мясцовым часе. На рэгулярным брыфінгу прэс-сакратар Белага дома Сара Сандэрс паведаміла, што сустрэча Д. Трампа і Кім Чэн Ына адбудзецца ў вышэйзгаданы час, аднак існуе магчымасць унясення зменаў у графік.

Яна таксама заявіла, што ў цяперашні час амерыканская дэлегацыя праводзіць дыпламатычныя кансультацыі з паўночнакарэйскім бокам у дэмілітарызаванай зоне на мяжы паміж КНДР і Рэспублікай Карэя, бакі вядуць актыўны дыялог і дамагліся значнага прагрэсу. Акрамя гэтага, па словах С. Сандэрс, амерыканская дэлегацыя сумесна з паўночнакарэйскім бокам вядзе ў Сінгапуры падрыхтоўку да маючай адбыцца сустрэчы, іх праца ўжо набліжаецца да канца.

1 чэрвеня Д. Трамп абвясціў, што яго сустрэча з Кім Чэн Ынам адбудзецца ў вызначаны тэрмін. Пасля сустрэчы ў Белым доме з намеснікам старшыні ЦК Працоўнай партыі Карэі / ППК / Кім Ён Чхолем прэзідэнт сказаў журналістам, што бакі "наладжваюць адносіны" і гэта пазітыўная тэндэнцыя.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040