23 гарнякі выратаваны, пошукі яшчэ дваіх працягваюцца пасля выбуху на жалезным рудніку ў Паўночна-Усходнім Кітаі
  2018-06-06 15:19:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

23 шахцёры былі выратаваны пасля выбуху на жалезным рудніку ў правінцыі Ляанін на паўночным усходзе Кітая, у выніку якога загінулі 11 і пацярпелі дзевяць гарнякоў, паведамілі ў сераду мясцовыя ўлады.

Выбух адбыўся ў 16:10 аўторка, падчас транспарціроўкі выбухоўкі пры ўездзе на жалезны руднік, размешчаны ў горадзе Бэньсі. У выніку выбуху загінулі 11 і пацярпелі дзевяць чалавек, якія знаходзіліся на паверхні, была разбурана пад'ёмная сістэма, 25 гарнякоў аказаліся заблакаванымі пад зямлёй.

Першыя шэсць шахцёраў былі паднятыя на паверхню сёння прыкладна ў 05:20 раніцы, яшчэ 17 чалавек былі паднятыя праз дзве гадзіны.

На дадзены момант не знойдзенымі застаюцца два гарнякі, пошукавыя работы працягваюцца, усе выратаваныя знаходзяцца ў добрым стане.

Пяцёра пацярпелых атрымалі цяжкія траўмы, цяпер яны праходзяць лячэнне.

Правінцыйнае ўпраўленне па кантролі за бяспекай на вытворчасці накіравала тры брыгады ратавальнікаў. На гэты час на аварыйнай шахце ўжо адноўленыя энергазабеспячэнне, вентыляцыя і пад'ёмная сістэма.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040