Адкрыўся прэс-цэнтр саміту ШАС у Ціндаа
  2018-06-07 10:43:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэс-цэнтр 18-га саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва / ШАС / у Ціндаа адкрыўся ў сераду для кітайскіх і замежных журналістаў. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара прэс-цэнтра Хоу Сяадун.

Плошча забудовы прэс-цэнтра складае каля 35 тыс. кв. м. Плошча рабочай зоны - 10,5 тыс .кв. м. Ён можа даць якасныя паслугі 3000 зарэгістраваным прадстаўнікам СМІ, далей сказаў Хоу Сяадун.

Прэс-цэнтр абсталяваны сістэмай высакахуткаснага бесправаднога інтэрнэту / WIFI / і абсталяваны робатамі, якія разумеюць кітайскую, англійскую і рускую мовы і прадастаўляюць гасцям інфармацыю.

Прэс-цэнтр будзе працаваць з 6 па 11 чэрвеня.

18-ы саміт ШАС адбудзецца 9-10 чэрвеня ў прыморскім горадзе Ціндаа правінцыі Шаньдун на ўсходзе Кітая.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040