Ван Ян: прыхільнасць «кансенсусу 1992 года» - ключ да мірнага развіцця міжберагавых адносін
  2018-06-07 15:10:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Захаванне прыхільнасці "кансенсусу 1992 года", які адлюстроўвае прынцып аднаго Кітая - ключ да мірнага развіцця адносін паміж двума берагамі Тайваньскага праліва.

Пра гэта заявіў напярэдадні ў горадзе Сямэнь / прав. Фуцзянь, Паўднёва-Усходні Кітай / член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, старшыня Усекітайскага камітэта НПКСК Ван Ян на адкрыцці 10-га форуму берагоў Тайваньскага праліва.

Ван Ян адзначыў, што захаванне «кансенсусу 1992 года» з'яўляецца падмуркам і ўмовай кантактаў паміж мацерыковай часткай Кітая і адміністрацыяй і палітычнымі партыямі Тайваня. Любая палітычная партыя і арганізацыя на востраве можа бесперашкодна развіваць сувязі з кантынентальнай часткай Кітая, калі яны прызнаюць «кансенсус 1992 года».

Раскольніцкія сілы, якія імкнуцца да "незалежнасці Тайваня", і іх дзеянні, якія падрываюць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць краіны, з'яўляюцца найбольшай пагрозай міру і стабільнасці ў Тайваньскім праліве, падкрэсліў Ван Ян.

Ван Ян адзначыў, што пашырэнне эканамічнага супрацоўніцтва і садзейнічанне эканамічнай інтэграцыі паміж берагамі Тайваньскага праліва служаць магутным стымулам для мірнага развіцця міжберагавых адносін, а ўмацаванне гуманітарных абменаў - трывалымі ніцямі для іх паглыблення.

Намеснік старшыні партыі Гаміньдан Хаа Лунбінь у сваім выступленні адзначыў неабходнасць захавання «кансенсусу 1992 года», процідзеяння "незалежнасці Тайваня", умацавання міжберагавога эканамічнага супрацоўніцтва і культурных сувязяў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040