Сфармуляваныя Сі Цзіньпінам тэзісы з'яўляюцца прыкладам адказнага і канструктыўнага падыходу да фарміравання сучаснай светабудовы - С. Лебедзеў
  2018-06-07 15:34:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сфармуляваныя старшынёй КНР Сі Цзіньпінам тэзісы з'яўляюцца прыкладам адказнага і канструктыўнага падыходу да фарміравання сучаснай светабудовы. Пра гэта заявіў старшыня Выканаўчага камітэта СНД Сяргей Лебедзеў у эксклюзіўным інтэрв'ю з кар. агенцтва Сіньхуа, адзначыўшы тое, што Кітай не "ўводзіць" замежныя мадэлі, але і не "экспартуе" кітайскую мадэль, не патрабуе, каб іншыя краіны капіравалі практыку Кітая.

С. Лебедзеў адзначыў, што ў апошні час мы з'яўляемся сведкамі таго, як розныя цэнтры сілы спрабуюць навязваць суверэнным краінам чужую ім мадэль развіцця. У шэрагу выпадкаў справа даходзіць да ўзброенага ўмяшання, заахвочвання радыкальных сіл у мэтах звяржэння легітымных урадаў, аказання палітычнага і эканамічнага ціску. Усё гэта прыводзіць да росту напружанасці, распаўсюджвання крызісных сітуацый на новыя краіны і рэгіёны.

Паводле яго слоў, у дадзеным кантэксце сфармуляваныя Сі Цзіньпінам тэзісы маюць асаблівую актуальнасць і значнасць.

Як адзначыў старшыня выканкама СНД, рост уплыву Кітая на сусветнай арэне з'яўляецца аб'ектыўным і бясспрэчным фактарам. "Пры гэтым падкрэслю, што гэты ўплыў носіць пазітыўны для сусветнай эканомікі і палітыкі характар, у адрозненне ад некаторых іншых дзяржаў, што беспадстаўна прэтэндуюць на ролю сусветнага лідара", - сказаў ён.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040