У Кітаі будзе ўпершыню ўручаны ордэн Дружбы КНР
  2018-06-08 08:58:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

8 чэрвеня будзе ўпершыню ўручаны ордэн Дружбы Кітайскай Народнай Рэспублікі / КНР /, адпаведнае рашэнне зацверджана старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.

Згодна з законам КНР, ордэнам Дружбы КНР у якасці вышэйшай дзяржаўнай узнагароды Кітая ўзнагароджваюцца замежнікі за выдатныя заслугі, якія спрыяюць сацыялістычнай мадэрнізацыі Кітая, кантактам і супрацоўніцтву Кітая са светам і падтрыманню міру ва ўсім свеце.

У другой палове дня 8 чэрвеня старшыня КНР Сі Цзіньпін у Залатой зале Дома народных сходаў уручыць першы ордэн Дружбы КНР. Цырымонія ўручэння ордэна будзе транслявацца ў прамым эфіры Цэнтральным тэлебачаннем Кітая.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040